Семінар «Контрспайс: прафілактыка наркатычнай залежнасці і залежных паводзін»

​​​​​​​​​​​​​​7 красавіка на базе Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адбыўся семінар «Контрспайс: прафілактыка наркатычнай залежнасці і залежных паводзін», у якім прыняла ўдзел студэнтка біятэхналагічнага факультэта ПалесДУ Казьякова Вераніка.

Са студэнтамі на мерапрыемстве сустрэліся прадстаўнікі многіх ведамстваў і структур.

На семінары ўзнімаліся важныя тэмы і надзённыя праблемы. Прадстаўнікі АУС звярнуліся да пытання наркатычнай залежнасці і нагадалі студэнтам аб крымінальнай адказнасці за злачынствы ў сферы абароту наркотыкаў.