Бюро маркетынгу і турызму Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта сумесна з Упраўленнем па адукацыі Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Пінскім аддзяленнем арганізацый горада Пінска ўдзельнічае ў рэалізацыі праекта па арганізацыі і правядзенні экскурсій, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці, для навучэнцаў 10-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі г.Пінска (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.11.2021 № 681).
З сакавіка па май запланавана правядзенне 22 экскурсій “Дарогамі памяці” па маршруце: Пінск – Пасенічы – Любель-Поль – Аснежыцы – Добрая Воля – Пінск.
Экскурсія прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны на Піншчыне. Яна адрасавана школьнікам і моладзі, а таксама ўсім, у чыіх сэрцах жыве падзяка бацькам і дзядам, якія выгналі акупантаў з беларускай зямлі. Маршрут экскурсіі ідзе па месцах баёў і вёсках, спаленых карнікамі за дапамогу партызанам, мястэчкам, дзе акупанты ўчынілі гета для яўрэйскага насельніцтва. Экскурсанты пабываюць на брацкіх магілах мірных жыхароў і савецкіх салдат, якія загінулі ў баях за вызваленне Піншчыны.
За сакавік бюро маркетынгу і турызму арганізавала 4 экскурсіі (арганізацыя транспартнай перавозкі і пошук экскурсавода) для 3 школ горада Пінска.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии