Вынікі Міжнароднай алімпіяды ПалесДУ па агульнаадукацыйных і спецыяльных дысцыплінах

​​​​​​​ 9 красавіка 2022 года па выніках удзелу ў вочным туры Міжнароднай алімпіяды ПалесДУ  У па агульнаадукацыйных і спецыяльных дысцыплінах былі вызначаны пераможцы.

У другім туры Міжнароднай алімпіяды ПалесДУ прынялі ўдзел каля 200 старшакласнікаў больш як з 45 школ.

Пераможцы Міжнароднай алімпіяды ПалесДУ, узнагароджаныя дыпломамі I - III ступені, пры іншых роўных умовах, маюць пераважнае права на залічэнне ва УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт». Віншуем удзельнікаў Міжнароднай алімпіяды з перамогай!

Запрашаем пераможцаў Алімпіяды наведаць Палескі дзяржаўны ўніверсітэт па сертыфікатах пераможцаў.