"Вялікая спадчына стагоддзяў"

У 1983 годзе 18 красавіка ЮНЕСКА аб'яўлены Міжнародным днём аховы помнікаў і гістарычных мясцін. Яго галоўнай мэтай з'яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы захавання помнікаў гісторыі і культуры. Да гэтага дня ў чытальнай зале аформлена тэматычная выстава "Вялікая спадчына стагоддзяў". На выставе прадстаўлены ілюстраваныя выданні, у якіх апісваюцца аб'екты на тэрыторыі Беларусі, уключаныя ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, аб унікальных гістарычных месцах нашай краіны, а таксама кнігі, уключаныя ў камплект выданняў "Гістарычная памяць".

Выстава арганізавана ў чытальнай зале бібліятэкі (навучальны корпус №3 аўд.3332).