"Гістарычная памяць"

У Год гістарычнай памяці ў нашай краіне праводзяцца мерапрыемствы па ўмацаванні адзінства беларускага народа і беларускай дзяржаўнасці, захаванні гістарычнай праўды і памяці аб подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, ушанаванні памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады другой сусветнай вайны, захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны Беларусі, захаванні памяці аб выдатных беларусах.

У чытальнай зале бібліятэкі (навучальны корпус №3 аўд.3332) экспануецца тэматычная выстава “2022 – год гістарычнай памяці”, на якой прадстаўлены кнігі пра гісторыю і гераічнае мінулае нашай краіны.