К&К КнІга і кіно

З кожным годам на экраны выходзіць усё больш фільмаў, знятых па кнігах. Многія з іх увайшлі ў гісторыю, а фразы з іх сталі крылатымі. Менавіта такім кнігам, якія ляглі ў аснову выдатных фільмаў, прысвечана выстава «К&К Кніга і кіно», арганізаваная на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (аўд.3221).

Скажыце, а Вы задаваліся пытаннем: што цікавей - фільм ці кніга? Адно можна сказаць сапраўды, цікавая кніга - гэта выдатная аснова для добрай экранізацыі. Заўсёды цікава параўнаць фільм з прачытанай кнігай, а гэтая выстава прадставіць нашым чытачам такую ​​магчымасць!

​​​​​​​