Светлае Хрыстова Уваскрэсенне

Набліжаецца галоўнае праваслаўнае свята Светлае Хрыстова Уваскрэсенне ці Вялікдзень. Вялікдзень - гэта свята перамогі над смерцю. Слова «Вялікдзень» з грэчаскай мовы перакладаецца як «збавенне». Падобна да таго, як уся прырода вызваляецца ад зімовага сну, змываючы дажджом усё старое, непатрэбнае, ачышчаючыся, так і чалавек напярэдадні вялікага дня рыхтуе сябе да свята. 

На працягу многіх стагоддзяў гэты дзень з'яўляецца самым радасным часам у годзе. Напярэдадні цудоўнага свята супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу “Светлае Хрыстова Уваскрэсенне” на абанеменце вучэбнай літаратуры (навучальны корпус №3, к. 3314).

З кніг і часопісаў, прадстаўленых на выстаўцы можна даведацца пра гісторыю свята, спосабы афарбоўвання аднаго з галоўных упрыгожванняў велікоднага стала – яйка, велікодныя традыцыі і абрады, сімвалы, забавы, рэцэпты кулічоў і інш.

​​​​​​​