12 красавіка адбылася сустрэча з супрацоўнікамі і студэнтамі ўніверсітэта дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, члена Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Клішэвіча Сяргея Міхайлавіча, на якой абмеркавалі важныя аспекты выхаваўчай працы з моладдзю.
У рамках сустрэчы Сяргей Міхайлавіч уручыў рэктару ўніверсітэта Дунаю Валерыю Іванавічу Падзяку за шматгадовую добрасумленную работу, узорнае выкананне службовых абавязкаў ад старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Андрэйчанкі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии