Тыдзень лесу-2022

Традыцыйна Тыдзень лесу праходзіць у красавіку па ўсёй рэспубліцы па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі. У гэтым годзе акцыя прымеркавана да Года гістарычнай памяці. Сярод тых, хто далучыўся да акцыі, - студэнты і супрацоўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта на чале з рэктарам Валерыем Іванавічам Дунаем.

На ўчастку ў Сошненскім лясніцтве Пінскага раёна студэнты і супрацоўнікі пасадзілі саджанцы бярозы і хвоі, абнавіўшы зялёны фонд краіны на плошчы 2,2 га.

Дзякуючы непасрэднаму ўдзелу ў значнай рэспубліканскай працоўнай акцыі, студэнты змаглі адчуць сваё дачыненне да будучыні Беларусі.