Абласны конкурс па асновах бяспекі жыццядзейнасці «Студэнты. Бяспека. Будучыня»

​​​​​​​ 16 красавіка ў Брэсце прайшоў абласны конкурс па асновах бяспекі жыццядзейнасці «Студэнты. Бяспека. Будучыня». У ім прынялі ўдзел студэнты чатырох ВНУ: Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна і Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. У склад каманды ПалесДУ ўвайшлі: Пратасавіцкі Кірыл, Рута Дар'я, Крэдзікаў Ілья, Снітко Павел, Страх Алеся, Крышталь Яўген, Шуміла Ілья, Кузьміч Таццяна, Гардзяйчук Максім, Кандрацюк Кацярына.

Для ўдзельнікаў была падрыхтавана насычаная і яркая конкурсная праграма: "Візітная картка", падчас якой канкурсанты прадставілі сваю каманду; «Знаўцы АБЖ»;

конкурс, у якім хлопцы выпрабавалі сябе на трываласць у якасці ратавальнікаў.

 Пераможцам абласнога конкурсу стала каманда Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта!

Віншуем юнакоў і жадаем перамогі на Рэспубліканскіх спаборніцтвах!