15 красавіка ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС вызначылі лепшых у рэспубліканскім конкурсе «Фармаванне культуры бяспекі жыццядзейнасці ў дасягненні «Мэт устойлівага развіцця».
У бягучым годзе на конкурс было пададзена больш за сто дваццаць конкурсных работ з дваццаці ўстаноў вышэйшай адукацыі Беларусі.
Удзельнікі павінны былі паспрабаваць свае сілы ў напісанні эсэ, здымцы відэароліка або падрыхтоўцы стэндавага даклада.
У намінацыі "Стэндавы даклад" конкурсная работа аўтарскага калектыву з Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта (Лізавета Андрэйчыкава, Аляксандра Басавец, Яўгенія Барзенка, Ангеліна Бялевіч) узнагароджана Дыпломам 2 ступені.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии