Віншуем пераможцаў XV Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычная канферэнцыі «Навуковы патэнцыял моладзі – будучыні Беларусі»

​​​​​​​Праца XVI Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычная анлайн-канферэнцыі «Навуковы патэнцыял моладзі – будучыні Беларусі» праходзіла па 17 кірунках. У канферэнцыі былі задзейнічаны навучэнцы школ, ліцэяў, студэнты, магістранты і аспіранты розных ВНУ.

 Праца секцый ажыццяўлялася ў падвойным фармаце, з дапамогай платформы Microsoft Teams і ў аўдыторыях.

У ходзе работы секцый кожны ўдзельнік праявіў сябе, паказаў свае даследаванні і атрымаў рэкамендацыі для далейшай работы.

Віншуем маладых даследнікаў з атрыманнем заслужаных дыпломаў! Няхай наперадзе вас чакаюць  яркія адкрыцці і годныя перамогі!

Нагадваем аб тым, што рассыланне дыпломаў будзе ажыццёўлена на працягу тыдня.