![](/sites/default/files/styles/n/public/2022-04/%D0%BC%D0%BC%D1%83%D0%B7%D0%B5%D0%B9%20%281%29.jpg?itok=-QrBb5uK)
15 красавіка 2022 года ў рамках акцыі "30 дзён да Перамогі", якая стартавала 9 красавіка 2022 года, студэнты факультэта эканомікі і фінансаў наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Супрацоўнікі музея правялі студэнтаў па дзесяці залах, расказалі пра жыццё беларусаў да пачатку вайны, вераломны напад ворага, пераломныя этапы ў ваенных дзеяннях, акупацыю і партызанскі рух, вызваленне Беларусі і тую памяць, якую неабходна зберагчы для будучых пакаленняў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии