Тэставы доступ да Academic Reference на платформе CNKI

З 20 красавіка па 19 чэрвеня 2022 г. адкрыты тэставы доступ да базы дадзеных Academic Reference на платформе CNKI.

Academic Reference уяўляе сабой самую поўную калекцыю апошніх даследаванняў у Кітаі і інтэгруе існуючыя англамоўныя акадэмічныя рэсурсы China National Knowledge Infrastructure. У базе даных прадстаўлены часопісы, доктарскія дысертацыі і дыпломныя работы, матэрыялы канферэнцый, штогоднікі, кнігі на англійскай мове, выдадзеныя ў Кітаі па прыродазнаўчых навуках, інжынерных тэхналогіях, сельскай гаспадарцы, філасофіі, медыцыне, эканоміцы, палітыцы, гуманітарных і сацыяльных навуках.

Доступ магчымы з ip-адрасоў універсітэта (лакальнай сеткі ўніверсітэта). Па ўсіх пытаннях працы з ЭБС звяртацца ў Залу электронных рэсурсаў (каб. 3330, корп. 3) ці па e-mail: libpoles@mail.ru

​​​​​​​