20 красавіка Камунальнае інфармацыйнае ўнітарнае прадпрыемства «Тэлерадыёкампаніі «Пінск» і ўстанова адукацыі «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт» падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве. Подпісы пад дакументам паставілі дырэктар ТРК Бут-Гусаім Аляксандр Сяргеевіч і рэктар універсітэта Дунай Валерый Іванавіч.
«Пагадненне заклікана садзейнічаць узаемавыгаднаму супрацоўніцтву бакоў, накіраванаму на стварэнне фота-, відэаматэрыялаў, з мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання, прафарыентацыі і папулярызацыі дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі сярод студэнцкай моладзі, а таксама для рэалізацыі творчага патэнцыялу студэнтаў ПалесДУ. У рамках пагаднення выходзіць першы выпуск студэнцкай праграмы: «Нешта да гарбаты» , які выйшаў у эфір ТРК Пінск ужо сёння! Над праектам працавалі студэнты: Валерыя Саркан (здымка, мантаж), Арцём Навасадны і Марыя Рудзік (вядучыя).
Глядзіце ў эфіры ТРК «Пінск» : чацвер, пятніца, субота 8:45 і на канале Youtube!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии