21 красавіка 2022 года пад кіраўніцтвам Першага намесніка Міністра эканомікі Юрыя Чабатара адбылося першае пасяджэнне пастаяннай рабочай групы па каардынацыі развіцця сеткі падтрымкі стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва пры Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Ад Мінэканомікі ў ім прынялі ўдзел начальнік упраўлення эканомікі інавацыйнай дзейнасці Дзмітрый Крупскі, намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Ірына Бабачонак, намеснік начальніка ўпраўлення эканомікі інавацыйнай дзейнасці Таццяна Шаблінская.
Першы намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар падзяліўся сваім бачаннем мэт і задач гэтай групы: "У бягучых умовах для ўстойлівага функцыянавання эканомікі вельмі важна ўключаць прадпрымальных грамадзян у стартап-рух".
У адпаведнасці з парадкам дня пасяджэння былі разгледжаны пытанні:
-аб арганізацыі работы па фарміраванні сеткі падтрымкі стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва, прававога афармлення ўдзелу ў яе дзейнасці, арганізацыі ўліку яе ўдзельнікаў;
-аб дзяржаўнай падтрымцы арганізатараў стартап-мерапрыемстваў у рамках дзейнага заканадаўства;
-аб арганізацыі ўзаемадзеяння з ПРААН у Рэспубліцы Беларусь па пытанні ўдзелу ў дзейнасці сеткі падтрымкі стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва;
-аб выкарыстанні патэнцыялу Асацыяцыі трэкераў і бізнес-кансультантаў для павышэння якасці працы са стартапамі.
Значны прамежак часу пасяджэння быў прысвечаны абмену думкамі аб аказанні дзяржаўнай падтрымкі арганізатарам стартап-мерапрыемстваў у рамках дзейнага заканадаўства і пытаннях, якія яго стрымліваюць. Па выніках дыскусіі было прынята рашэнне абмеркаваць механізм выкарыстання бюджэтных сродкаў на падтрымку стартап-руху на сумеснай працоўнай сустрэчы Мінэканомікі, камітэтаў эканомікі аблвыканкамаў (Мінгарвыканкама) і Мінфіна. Ад УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт» у паседжанні прыняла ўдзел загадчык лабараторыі «Бізнес-цэнтр» Хоміч Г.В.
Падводзячы вынікі мерапрыемства, важна адзначыць, што пасяджэнне пастаяннай рабочай групы стала эфектыўнай пляцоўкай для абмену думкамі паміж усімі зацікаўленымі бакамі па пытаннях развіцця стартап-руху, падтрымкі малога інавацыйнага прадпрымальніцтва, стварэння спрыяльнага дзелавога асяроддзя для прадпрымальніцтва, а таксама стымулявання ініцыятыўнасці і прадпрымальнасці грамадзян.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии