27 красавіка ў Палескім дзяржаўным універсітэце стартаваў VII Міжнародны фестываль валанцёрскіх каманд «Наш выбар - здаровы лад жыцця!». У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 30 валанцёрскіх каманд з Расіі і Беларусі.
28 красавіка на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця фестывалю ўдзельнікаў віталі рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Валерый Дунай, начальнік Рэспубліканскага Валанцёрскага цэнтра Вікторыя Захарэўская, намеснік начальніка Рэспубліканскага Валанцёрскага цэнтра Алена Галавань, дырэктар ГА "Беларуская Алімпійская Акадэмія" Наталля Апанчук.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии