У чытальнай зале бібліятэкі для студэнтаў групы 21 ЛМК-1 прайшоў агляд тэматычнай літаратуры, які ўваходзіць у камплект выданняў “Гістарычная памяць”, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці. Выданні, якія ўвайшлі ў камплект, закліканы садзейнічаць развіццю ў падрастаючага пакалення патрыятычных якасцей, прывіццю любові да роднай зямлі, павагі да яе гістарычнага мінулага.
Камплект уключае:
‒ «Памятныя мясціны Беларусі»/ склад.: В. М. Надтачаеў, Д. В. Кашавар;
‒ «99 знакамітых мясцін Беларусі» / склад: Д. В. Кашавар, К. К. Шастоўскі;
‒ «Я памятаю ўсё...» / уклад.: М. Чарняўскі, У. Ліпскі;
‒ «Жывы боль вайны»/ Л. А. Кучарава;
‒ «Сакральны свет традыцый. 99 урокаў народнай культуры»/ Я. Крук, А. Катовіч;
‒ «Залатыя правілы народнай культуры»/ Я. Крук, А. Катовіч.
Акрамя гэтых кніг студэнты азнаёміліся з дакументамі аб гістарычным і гераічным мінулым нашай краіны, прадстаўленых на кніжных выставах "Гістарычная памяць" і "Вялікая спадчына стагоддзяў".
- Войдите, чтобы оставлять комментарии