5 мая 2022 года ў музеі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылося ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
На мерапрыемстве прысутнічалі рэктар універсітэта Дунай Валерый Іванавіч, Пінскі міжраённы пракурор Пазняк Дзмітрый Сяргеевіч, навучэнцы ліцэя ПалесДУ і студэнты.
У аснове экспазіцыі размещаны архіўныя фатаграфіі і гістарычныя дакументы, якія выкрываюць злачынствы нацызму, матэрыялы, сабраныя пракуратурай Рэспублікі Беларусь падчас расследавання крымінальнай справы, распачатай у красавіку 2021 года па факце знішчэння беларусаў.
Наведвальнікамі выставы стануць студэнты, школьнікі, госці горада і яго жыхары.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии