19 мая са студэнтамі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта сустрэлася Сахарчук Наталля Міхайлаўна, начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Рэспублікі Беларусь.
Наталля Міхайлаўна асвятліла тэмы інфармацыйнай бяспекі і лічбавай гігіены, прафілактыкі злачынстваў у сферы абароту наркотыкаў, дарожна-транспартных здарэнняў, суправаджаючы свой расказ паказальнымі прыкладамі са сваёй практычнай дзейнасці.
У рамках візіту ва ўніверсітэт прадстаўнік МУС наведала музей Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе размешчана экспазіцыя, прысвечаная генацыду беларускага народа ў часы Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии