Адкрыты Кубак Рэспублікі Беларусь па сілавым шматбор’і сярод навучэнцаў "STRONGMAN STUDENT"

Студэнты факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта сталі аднымі з наймацнейшых на Адкрытым Кубку STRONGMAN STUDENT", які адбыўся 28 траўня 2022 года ў Мінску.

Турнір сабраў 50 студэнтаў і навучэнцаў Беларусі і Расіі.

Праграма ўключала ў сябе чатыры дысцыпліны: узняцце бервяна, узняцце гантэлі, "прагулка фермера" і станавую цягу.

Вынікі ўдзелу:

 Валянцін Скакун, 3 курс, ФАЗЛЖ

 У вагавой катэгорыі да 80кг:

 1 месца - "прагулка фермера"

2 месца - узняцце бервяна (65 кг)

Ілля Шуміла, 3 курс, ФАЗЛЖ

У вагавой катэгорыі да 95 кг:

2 месца  - "прагулка фермера"

 2 месца - узняцце бервяна (80 кг)

Віншуем пераможцаў з выдатным вынікам!