2 чэрвеня студэнцкі педагагічны атрад «Экшн» ім. К.К. Ракасоўскага адправіўся на працу ў дзіцячы аздараўленчы лагер «Зарніца» ААТ «ІНТЭГРАЛ» , размешчаны ў маляўнічым месцы ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Гэта ўжо даўняя традыцыя супрацоўніцтва адміністрацыі летніка і ПалесДУ. «Зарніца» стане на бліжэйшыя дні і тыдні своеасаблівым светам творчасці, усмешак і весялосці не толькі для дзяцей, але і для студэнтаў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии