I Рэспубліканскі форум маладых вучоных устаноў вышэйшай адукацыі

​​​​​​​25–27 мая 2022 года ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава адбыўся І Рэспубліканскі форум маладых вучоных устаноў вышэйшай адукацыі пры ўдзеле Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара хімічных навук, прафесара Андрэя Іванавіча Іванца.

Мэта форуму - папулярызацыя адукацыі і навукі сярод моладзі, стварэнне платформы для рэалізацыі міжуніверсітэцкіх навуковых, навукова-тэхнічных і інавацыйных праектаў маладых вучоных па прыярытэтных напрамках развіцця навукі і тэхнікі, а таксама падтрымка таленавітай моладзі і папулярызацыя іх распрацовак.

У Форуме было задзейнічана шырокае кола ўдзельнікаў, сярод якіх: прадстаўнікі 43 устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, кіраўніцтва Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследванняў, грамадскіх арганізацый.

У І Рэспубліканскім форуме маладых вучоных устаноў вышэйшай адукацыі прынялі ўдзел і маладыя вучоныя Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта – аспірант 3-га года навучання інжынернага факультэта Козыр Аляксей Віктаравіч (член Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь) і магістрант факультэта эканомікі і фінансаў Апанасовіч Алеся Васільеўна.