Кафедра тэхналогій аквакультуры, група 21 ПР-1 з куратарам Баран В.В. выказвае вялікую падзяку бібліятэкару I катэгорыі Клаўдзіі Аляксандраўне Станкевіч за падрыхтоўку і арганізацыю прафесійнага свята нашай спецыяльнасці!
Гістарычны экскурс у Рыбны дзень быў праведзены на прафесійным узроўні. Студэнты вельмі захоплена праслухалі і прагледзелі падрыхтаваную прэзентацыю, і некаторая атрыманая інфармацыя была для іх упершыню пачутай. Пасля праведзенай праграмы праверылі веды нашых студэнтаў па дадзенай тэме ў выглядзе віктарыны. Вельмі парадавала, што ўсе студэнты лёгка адказвалі на пытанні. Па заканчэнні праграмы было праведзена лато «Рыбнае асарці. 4 з 20» і ўсе студэнты атрымалі прыемныя сюрпрызы ад калектыва бібліятэкі. Загадчыца бібліятэкі Буйніцкая С.В. запрасіла студэнтаў азнаёміцца з вялікім выбарам літаратуры па спецыяльнасці.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии