20-22 чэрвеня ў Брэсце прайшоў X Беларуска-Расійскі маладзёжны форум, у якім прыняў удзел студэнт інжынернага факультэта ПалесДУ Лук'янчук Яўген. Усе ўдзельнікі - прадстаўнікі маладзёжных грамадскіх арганізацый, лідары маладзёжных рухаў, студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі, прадстаўнікі дзяржаўных органаў Беларусі і Расіі.
Насычаная праграма форуму складалася з розных мерапрыемстваў: пленарных пасяджэнняў «Агульная гісторыка-культурная спадчына Беларусі і Расіі. Ініцыятывы з удзелам моладзі”, “Інфамедыя ва ўмовах новай інфармацыйнай рэальнасці” і “Патрыятызм у сістэме каштоўнасцей сучаснай моладзі Беларусі і Расіі”; экскурсіі ў мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць" і Белавежскую пушчу, наведванне перасоўнай экспазіцыі "Цягнік Перамогі" і іншыя.
Па выніках форуму была прынята рэзалюцыя аб далейшых перспектывах супрацоўніцтва моладзі дзвюх краін, а таксама ўзяты ў распрацоўку перпектыўныя сумесныя праекты.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии