facebook

Старшыня Пінскага гарвыканкама Рэбкавец Валерый Васільевіч сустрэўся з лепшымі выпускнікамі ПалесДУ

Лепшыя студэнты ВНУ Беларусі збяруцца 28 чэрвеня на адной з самых яркіх і запамінальных падзей у сваім жыцці - Рэспубліканскім балі выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі.

Палескі дзяржаўны ўніверсітэт на мерапрыемстве будуць прадстаўляць самыя таленавітыя і мэтанакіраваныя: выпускніца біятэхналагічнага факультэта Клімавец Яўгенія Іванаўна, выпускніца факультэта эканомікі і фінансаў Кулікоўская Мілана Іванаўна і выпускнік інжынернага факультэта Музычэнка Арцём Андрэевіч.

27 чэрвеня, напярэдадні ўрачыстай падзеі, з лепшымі выпускнікамі ПалесДУ і рэктарам ВНУ Дунаем Валерыем Іванавічам сустрэўся старшыня Пінскага гарвыканкама Рэбкавец Валерый Васільевіч.

 Кіраўнік горада павіншаваў выпускнікоў са значным дасягненнем, якое адкрывае ім дарогу ў будучыню, падзякаваў за выдатную вучобу і дастойнае прадстаўніцтва сваёй ВНУ і горада.