![](/sites/default/files/styles/n/public/2022-09/%D0%9D%D0%BE%D0%B2%D1%8B%D0%B9%20%D0%BF%D1%80%D0%BE%D0%B5%D0%BA%D1%82%20%286%29_0.png?itok=iGBeNXW_)
Першае верасня ў гэтым годзе стала асаблівым днём Года гістарычнай памяці. Кіраўнік дзяржавы правёў урок гісторыі, які трансліраваўся для навучэнцаў старшых класаў, устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі, а таксама для студэнтаў ВНУ.
У Палескім дзяржаўным універсітэце прагляд урока быў арганізаваны ў мультымедыйных аўдыторыях, дзе, акрамя студэнтаў, прысутнічала кіраўніцтва ўніверсітэта і прафесарска-выкладчыцкі састаў ВНУ.
У ліку 300 лепшых студэнтаў і вучняў, якія атрымалі асабістае запрашэнне на мерапрыемства ў Палац Незалежнасці, былі і студэнты ПалесДУ Шкрэблік Ульяна і Бурак Ганна.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии