![](/sites/default/files/styles/n/public/2022-09/%D0%9D%D0%BE%D0%B2%D1%8B%D0%B9%20%D0%BF%D1%80%D0%BE%D0%B5%D0%BA%D1%82%20%288%29.png?itok=g5sFdfVh)
У верасні горад Пінск адзначыць сваё 925-годдзе, плануюцца масавыя мерапрыемствы, якія, у тым ліку, будуць прымеркаваныя да Дня народнага адзінства. У падрыхтоўцы горада да свята прынялі ўдзел супрацоўнікі і студэнты ПалесДУ. У час суботніка праведзена праца па навядзенню парадку на тэрыторыях, што прылягаюць да аб’ектаў універсітэта. Прафесарска-выкладчыцкі састаў і супрацоўнікі ВНУ прыбралі сухую расліннасць, смецце і галінкі ў скверы гарадскога парку.
Студэнты навялі парадак на гарадскіх тэрыторыях, якія прылягаюць да інтэрнатаў, а таксама ў гарадскім скверы на вул.Савецкай.
Члены ГА “БРСМ”, далучыўшыся да Рэспубліканскай акцыі “ЗаСправу”, прыбралі сухое лісце, галінкі, падмялі дарожкі ў дзіцячым парку імя З.Касмадзям’янскай.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии