Ці ведаеце вы, што першае ў свеце турыстычнае агенцтва было адкрыта ў 1847 годзе Томасам Кукам? А адным са знакамітых кліентаў Кука быў пісьменнік Марк Твен? Аказваецца, агенцтва Томаса Кука зачынілася зусім нядаўна, у 2019 годзе, прапрацаваўшы больш за 150 гадоў. Яшчэ сто гадоў таму падарожнічаць маглі толькі вельмі багатыя людзі, а сёння турызм даступны практычна для кожнага чалавека і з'яўляецца адным з любімых відаў дзейнасці людзей.
Сусветны дзень турызму адзначаецца амаль ва ўсіх краінах свету 27 верасня. Дата была абрана невыпадкова, на гэта было адразу дзве прычыны: у гэты дзень у 1970 годзе быў прыняты Статут ЮНТВА і 27 верасня азнаменавала, што турыстычны сезон завяршаецца ў Паўночным паўшар'і і пачынаецца ў Паўднёвым. Сёння турызм - важная галіна эканомікі большасці краін. Даходы ад яго складаюць прыкладна 6% ад агульнага аб'ёму сусветнага валавога нацыянальнага прадукта. Да гэтай даты ў чытальнай зале бібліятэкі (навучальны корпус № 3, аўд. 3332) экспануецца кніжная выстава “Турызм як спазнанне свету”. На выставе прадстаўлены падручнікі, навучальныя дапаможнікі па гісторыі і геаграфіі турызму, арганізацыі турыстычнай і экскурсійнай дзейнасці. Прадстаўлена інфармацыя аб турызме ў Беларусі па такіх напрамках, як гісторыка-культурны, экалагічны, гастранамічны, аграэкатурызм, санаторнае лячэнне і інш.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии