18 верасня студэнты і магістранты з Пензенскага дзяржаўнага і Нацыянальнага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, спорту і здароўя імя П.Ф. Лесгафта (Санкт-Пецярбург) наведалі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-заказнік “Нясвіж” і замкавы комплекс “Мір”. Маладыя людзі пазнаёміліся са старэйшымі і прыгажэйшымі замкамі Беларусі, з багацейшай і насычанай гісторыяй.
Экскурсія пакінула ў студэнтаў мноства яркіх уражанняў і пазітыўных эмоцый, а таксама дала цудоўную магчымасць далучыцца замежным навучэнцам да гісторыі і культуры беларускай дзяржавы.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии