Удзел ПалесДУ у І-ай міжнароднай сацыялізаванай выставе “НАШ ДОМ”

​​​​​​​21 верасня 2022 года ў Мінску стартавала першая міжнародная спецыялізаваная выстава “НАШ ДОМ”. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Ключавой задачай выставы з’яўляецца стварэнне эфектыўнай камунікацыйнай бізнес-платформы  ў галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі для ўсебаковага незалежнага экспертнага абмеркавання перспектыўных рашэнняў развіцця галіны, удасканалення нарматыўна-прававой базы, лічбавай трансфармацыі і аўтаматызацыі працэсам кіравання гарадской гаспадаркай, пошукам партнёраў, абмену вопытам, атрымання навыкаў і ведаў.  У межах дзелавой праграмы адбыўся круглы стол “Павышэнне надзейнасці сістэм водаадвядзення (каналізацыі). Рэканструкцыя ачышчальных збудаванняў сцёкавых вод  ва ўмовах абмежавальных мер”. Запрошаным экспертам-спікерам выступіў прадстаўнік Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта – прарэктар па навуковай рабоце Штэпа У.М. з дакладам “Канцэпцыя лічбавізацыі вадаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі з улікам патрабаванняў экалагічнай эфектыўнасці”.

Абмеркаванне і кулуарныя дыскусіі прэзентаваных навукоўцамі ПалесДУ вынікаў  даследчых работ садзейнічалі ўстанаўленню шэрагу карысных дзелавых сувязяў з органамі дзяржаўнай улады і навукова-тэхналагічнымі спецыялістамі галіновай суполкі.