
13 кастрычніка 2020 года ў г. Мінску праводзіўся Кітайска-Беларускі моладзевы конкурс навукова-даследчых і інавацыйных праектаў.
У мерапрыемствах конкурсу прыняла ўдзел Захарава Карына Вячаславаўна - студэнтка першага курса спецыяльнасці "Менеджмент міжнароднага турызму» (кафедра маркетынгу і міжнароднага менеджменту).
Разам з беларускімі маладымі навукоўцамі, магістрантамі, аспірантамі і студэнтамі свае працы прэзентавалі прадстаўнікі Кітая. Гэтая краіна выступіла ў якасці партнёра праекта. На суд экспертаў удзельнікі прадставілі больш за 170 праектаў.
Студэнтка кафедры разам са студэнтамі 4-га курса Хвалюк Ганнай (універсітэт БДУ), Пазняковым Аляксеем (універсітэт БрДТУ) і Сінельнікам Даніілам (універсітэт Іннаполіс) годна прадставілі сумесны праект «Партатыўная прылада для забору і аналізу крыві» або «GemoScanner».
Жадаем не спыняцца на дасягнутым, поспехаў у далейшай навуковай дзейнасці!