Віншуем з Юбілеем!

4 кастрычніка доктар сельскагаспадарчых навук, дацэнт, прафесар кафедры тэхналогій аквакультуры, в.а. дэкана інжынернага факультэта Віктар Віктаравіч Шумак адзначае свой юбілей.

Віктар Віктаравіч іхтыёлаг, рыбавод, эколаг. Кола яго навуковых інтарэсаў - павышэнне эфектыўнасці рыбагаспадарчай дзейнасці, прыродакарыстанне, праграмаванне вытворчых працэсаў у аквакультуры. Навукоўцам апублікавана больш за 140 навуковых і вучэбна-метадычных работ.
Напярэдадні юбілею бібліятэка падрыхтавала віртуальную выставу навуковых прац В.В.Шумака.
Шаноўны Віктар Віктаравіч! Прыміце нашы шчырыя віншаванні з юбілеем! Жадаем Вам удалых пачынанняў і паспяховых вынікаў, пабольш жыццёвай энергіі і сіл, толькі пазітыўных думак і прыемных падзей. Няхай кожны дзень прыносіць Вам радасць. Шчасця і здароўя Вам!