29 верасня ў межах Адзінага Дня здароўя “Сусветны дзень сэрца” для студэнтаў факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця, накіравання спецыяльнасці “Фізічная рэабілітацыя і эргатэрапія”, адбыўся навукова-практычны семінар “Прафілактыка захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы. Дыхальная гімнастыка”, арганізаваны старшым выкладчыкам кафедры фізічнай рэабілітацыі і спартыўнай медыцыны В.А. Васілеўска.
На семінары студэнты даведаліся аб важнасці сардэчна-сасудзістай сістэмы, былі разгледжаны прычыны ўзнікнення сардэчна-сасудзістых захворванняў, магчымасці захавання і павышэння працаздольнасці сардэчна-сасудзістай сістэмы. Быў праведзены майстар-клас, на якім студэнты асвоілі методыку дыяфрагмальнага і груднога дыхання. Паўсядзённае жыццё немагчыма без клопату аб сваім сэрцы. У Сусветны дзень сэрца згадаем, што прафілактыка магчыма і неабходна як на глабальным, так і на індывідуальным узроўнях.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии