Міжнародная спецыялізаваная выстава “Медыцына і здароўе-2022”

​​​​​​​4-6 кастрычніка  ў Мінску прайшла Міжнародная спецыялізаваная выстава “Медыцына і здароўе-2022”. У выставе прынялі ўдзел прадстаўнікі ПалесДУ: дэкан факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Марыніч Т.В. і дацэнт кафедры фізічнай рэабілітацыі і спартыўнай медыцыны Марыніч В.В., якія прадэманстравалі вынікі распрацовак лабараторыі “Навукова-метадычнае і медыка-біялагічнае забеспячэнне ў алімпійскіх відах спорту” ў галіне медыка-біялагічнага суправаджэння спартсменаў.

  • “Камп’ютарная тэхналогія функцыянальнага маніторынгу арганізма MULTISCAN PRO». Гэта тэхналогія выкарыстоўваецца ў межах медыка-біялагічнага забеспячэння ў спорце і ўключае комплексны аналіз складу цела, варыябельнасці сардэчнага рытму, скура-гальванічнай пробы, плетызмаграфіі для ацэнкі функцыянальнага маніторынгу арганізму спартсменаў. Дадзеная распрацоўка атрымала рэалізацыю ў НДР “Распрацаваць і ўкараніць новыя тэхналогіі карэкцыі функцыянальнага стану спартсменаў на аснове аптымізацыі выкарыстання магнітных палёў (на прыкладзе відаў веславання)”, у межах Дзяржаўнай праграмы “Развіццё фізічнай культуры і спорту на 2021-2025 гады”.
  • “Мабільныя сістэмы кантролю функцыянальнага стану спартсмена”. Методыка ўключае комплексны дынамічны аналіз варыябельнасці сардэчнага рытму для ацэнкі функцыянальнага маніторынгу арганізма спартсменаў. Дадзеная распрацоўка атрымала рэалізацыю ў НДР “Распрацаваць і ўкараніць метад ацэнкі і прагнозу псіхафункцыянальнага стану і адаптацыйных магчымасцей у юных спартсменаў пры даследаванні асаблівасцей вегетатыўнай нервовай сістэмы ва ўмовах падрыхтоўкі перад спаборніцтвамі”, у межах Дзяржаўнай праграмы “Развіццё фізічнай культуры і спорту на 2021-2025 гады”.

Прадстаўленыя экспанаты выклікалі цікавасць спецыялістаў у галіне спартыўнай медыцыны, а таксама былі акрэслены накірункі супрацоўніцтва з прадстаўнікамі рэальнага сектара эканомікі.