Асенні стартап-лагер для вучняў 10-11 класаў!

Установа адукацыі “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт” запрашае вучняў 10 і 11 класаў прыняць удзел у тыднёвай праграме асенняга стартап-лагера. Лагер збірае будучых абітурыентаў з усёй Беларусі з 2020 года, дае магчымасць вучням усвядоміць свае магчымасці, атрымаць веды і вопыт, набыць упэўненасць для далейшага самаразвіцця. З намі вы зможаце распрацаваць сваю ідэю, папрацаваць у камандзе і вырашыць праблемы па забеспячэнню інавацыйнага развіцця краіны! Перыяд правядзення: 31.10.2022г. – 04.11.2022 г. Месца правядзення: вучэбны корпус №1 Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адрас: г. Пінск, вул. Кірава, 24.

Умовы навучання ў лагеры:

  • максімальная колькасць удзельнікаў 25 чалавек;
  • удзел бясплатны;
  • універсітэт забяспечвае месца для пражывання іншагароднім удзельнікам;
  • расходы на харчаванне пакрываюцца самастойна.

Для ўдзелу ў стартап-лагеры абавязкова прайсці рэгістрацыю на афіцыйным сайце ўніверсітэта. Спасылка для пераходу на рэгістрацыю.

ЗАЯЎКІ ПРЫМАЮЦЦА ДА 21.10.2022.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць:

  • на афіцыйным сайце Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта;
  • па нумары +375 165 31 21 01; +375 29 683 58 18 (Юлія Алегаўна Ціханоўская, намеснік дэкана факультэта эканомікі і фінансаў па навуковай рабоце); +375 (44) 512-29-61 (Ганна Вітальеўна Хоміч, загадчык лабараторыі «Бізнес-цэнтр»).

​​​​​​​ Час пазнаваць, ствараць, здзіўляць!