7 кастрычніка на базе ДУА “Гімназія №1 імя Ф.Я. Перца г. Пінска” ў межах мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці, была праведзена дыялогавая пляцоўка “Памяць у імя будучыні!” з удзелам вучняў 9 класаў сярэдніх школ горада, а таксама ліцэістаў Палескага дзяжаўнага ўніверсітэта.
Студэнты другога курса факультэта эканомікі і фінансаў Даніэль Радыён і Яніна Шэлест выступілі перад навучэнцамі з аповедам аб уласным вопыце ўдзелу ў якасці валанцёраў ва ўнікальным інфармацыйна-асветніцкім праекце “Цягнік Перамогі” і падзяліліся сваімі ўражаннямі.
Яны адзначылі, што складана апісаць пачуцці і эмоцыі, якія адчуваеш ад наведвання такіх аб’ектаў, і што тыя жудасныя дні, якія перажыў беларускі народ, нельга забываць. Такія праекты як “Цягнік Перамогі” наглядна паказваюць і зверствы фашыстаў, і подзвіг абаронцаў. Студэнты выклікалі надзею ў наступным годзе зноў прыняць удзел у дадзеным праекце. Удзельнік дыялогавай пляцоўкі старшы выкладчык кафедры міжкультурных камунікацый Ірына Уладзіміраўна Горыш звярнула ўвагу прысутных на неабходнасць захавання гістарычнай праўды. Асабліва, калі папулярным становіцца перапісванне гісторыі, масава руйнуюцца помнікі савецкім салдатам – удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Яна заклікала памятаць вялікі подзвіг абаронцаў нашай Радзімы.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии