8 кастрычніка 2022 года ва ўніверсальнай спартыўнай зале спартыўнага комплексу ПалесДУ адбылася спартландыя “Мы разам!!!”, прысвечаная Дню маці і Дню бацькі. У спартландыі прынялі ўдзел зборныя каманды Пінскага міжраённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
У саставе журы спаборніцтваў: начальнік Пінскага міжраённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, палкоўнік юстыцыі Дзмітрый Сяргеевіч Ліра. Вядучы інспектар па арганізацыйна-прававой рабоце Пінскага міжраённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, маёр юстыцыі Кацярына Ігараўна Патапава. Дэкан факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Таццяна Уладзіміраўна Марыніч, намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Наталля Вітальеўна Карогвіч, начальнік цэнтра фізічнай культуры і спорту Кацярына Аляксандраўна Клімовіч.
З паказальным выступленнем перад удзельнікамі спартландыі выступілі студэнты універсітэта – сяміразовы чэмпіён Рэспублікі Беларусь па кіакушынкай каратэ – Ілья Бас і майстар спорту Рэспублікі Беларусь па мастацкай гімнастыцы Дар’я Лебядзь.
Усе ўдзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці і пазітыву!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии