13 кастрычніка начальнік аддзела прававой работы і кадравага забеспячэння Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Ліра Наталля Міхайлаўна правяла інфармацыйна-прафілактычную гутарку з маладымі выкладчыкамі і новымі супрацоўнікамі ВНУ на тэму супрацьдзеяння карупцыі.
Наталля Міхайлаўна патлумачыла дзеючае антыкарупцыйнае заканадаўства, а таксама актуальныя пытанні правапрымальнай практыкі па перасячэнні карупцыйных правапарушэнняў у Рэспубліцы Беларусь.
Новым супрацоўнікам расказалі аб складзе карупцыйных правапарушэнняў, карупцыйных рызыках і патэнцыйна магчымых канфліктах інтарэсаў. Прарэктар Заранка Міхаіл Міхайлавіч падмацаваў тлумачэнні канкрэтнымі прыкладамі з практыкі.
Акрамя таго, з супрацоўнікамі правялі тлумачальную працу па пытаннях лічбавай гігіены, бяспецы ў сетцы Інтэрнэт і заклікалі быць пільнымі на фоне ўзросшых выпадкаў тэлефоннага махлярства.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии