17 кастрычніка 2022 года прарэктар па вучэбнай рабоце Залатарова В.А. і начальнік аддзела міжнародных сувязей Аксенчык Н.У. прынялі ўдзел у азнаямляльнай сустрэчы па пытаннях супрацоўніцтва паміж Палескім дзяржаўным універсітэтам і Універсітэтам Келаніі (Шры-Ланка).
Сустрэча адбылася пры падтрымцы Пасольства Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка ў Расійскай Федэрацыі пры ўдзеле Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка ў Расійскай Федэрацыі, а таксама Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтву, прафесара Джаніты А. Ліянаге.
Прадстаўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта і Універсітэтам Келаніі выступілі з прэзентацыямі аб адукацыйным і навуковым патэнцыяле ўніверсітэтаў і выказалі прапанову аб супрацоўніцтве: стварэнне сумесных адукацыйных праграм, правядзенне навуковых даследаванняў, удзел у адукацыйных і навуковых мерапрыемствах, правядзенне летніх школ па абмену і г.д. Бакі адзначылі, што ўніверсітэты валодаюць значным падабенствам, у іх выкладаюцца падобныя дысцыпліны, такія як маркетынг, прыродазнаўчыя навукі, эканоміка і г.д. Кіраўнікі аддзелаў міжнародных сувязей дамовіліся распачаць неабходныя дзеянні для абмену прапановамі аб супрацоўніцтве і праектамі Мемарандумаў аб узаемаразуменні, а таксама іх хуткага падпісання для ажыццяўлення сумесных праектаў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии