18 кастрычніка 2022 года ў межах правядзення Тыдня прававых ведаў кафедрай міжкультурных камунікацый ПалесДУ пры актыўным удзеле пярвічнай арганізацыі ПалесДУ Пінскай ГА РГА “Белая Русь” арганізаваны і праведзены круглы стол на тэму: “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. (са зменамі і дапаўненнямі)” для студэнтаў 2 курса факультэта эканомікі і фінансаў.
У працы круглага стала прыняла ўдзел загадчык натарыяту г. Пінска, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сачкоўская Ірына Юльянаўна.
Ірына Юльянаўна ў фармаце дыялогу звярнула ўвагу студэнтаў на гісторыю прыняцця і развіцця Асноўнага Закона дзяржавы, змен і дапаўненняў, прынятых на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года, што ўступілі ў законную сілу 15 сакавіка 2022г. Сенатар расказала аб вялікай працы, якая праводзіцца Нацыянальным сходам па прывядзенню дзеючага заканадаўства ў адпаведнасці з абноўленай Канстытуцыяй Беларусі. Акрамя таго, Ірына Юльянаўна звярнула ўвагу прысутных на ролю натарыята ў прававой сістэме дзяржавы.
Сустрэча была насычанай і цікавай. Адбыўся адкрыты дыялог, на якім абмяркоўваліся розныя пытанні.
Выказваем шчырую падзяку Ірыне Юльянаўне Сачкоўскай за сістэматычнае і плённае супрацоўніцтва з Палескім дзяржаўным універсітэтам.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии