19 кастрычніка 2022 года студэнты факультэта эканомікі і фінансаў і прадстаўніцы пярвічнай арганізацыі моладзевага крыла грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” установы адукацыі “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт” наведалі творчы конкурс сярод бацькоў “Супертата” ў гарадскім доме культуры. Арганізатарам конкурсу ўжо трэці год запар выступае Пінская гарадская арганізацыя ГА “Беларускі саюз жанчын”. Сёлета конкурс “Супертата” актуальны, так як было заснавана новае афіцыйнае свята – Дзень таты. Конкурс садзейнічае прыцягненню татаў і дзяцей у актыўную сацыяльна-культурную дзейнасць, да рэалізацыі іх творчых магчымасцей, спрыяе стварэнню станоўчага вобліка мужчыны-бацькі, які дзейнічае ў інтарэсах сям’і і дзяцей.
Усе атрымалі шмат станоўчых эмоцый і зарад пазітыву!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии