Прапануем вашай ўвазе кніжна-часопісную выставу “Эканоміка працы”, якая арганізавана ў чытальнай зале бібліятэкі (навучальны корпус №1).
Эканоміка працы як навука вывучае працоўныя рэсурсы краіны і іх выкарыстанне, метады павышэння прадукцыйнасці, арганізацыю і нарміраванне працы, праблемы арганізацыі і аплаты працы, фарміраванне попыту і прапановы на працоўныя месцы, узаемадзеянне суб'ектаў занятасці, кіраванне працай на прадпрыемстве, якасць жыцця працуючага чалавека, аналіз працоўных паказчыкаў. Без яе вывучэння немагчыма нармальнае функцыянаванне прадпрыемстваў. Для практычнай дзейнасці ў эканоміцы працы важна ведаць шляхі вырашэння цэлага шэрага пытанняў. У гэтым дапамогуць матэрыялы, прадстаўленыя на экспазіцыі.
Запрашаем усіх жадаючых!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии