2022 год у Беларусі праходзіць пад знакам 140-гадовага юбілею вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. На абанеменце мастацкай і навуковай літаратуры (навучальны корпус №3, аўд. 3221) экспануецца кніжная выстава «Песняры зямлі беларускай».
Якуб Колас і Янка Купала – выразнікі нацыянальнай самасвядомасці, народных пачуццяў. У сваіх творах яны раскрылі нацыянальны характар, асаблівасці духоўнага складу і жыцця беларусаў, выявілі незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова.
Гістарычная заслуга Янкі Купалы і Якуба Коласа заключаецца перш за ўсё ў тым, што яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету.
Запрашаем наведаць кніжную выставу і пазнаеміцца з літаратурнай спадчынай народных паэтаў Беларусі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии