28 кастрычніка на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася ХІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Банкаўская сістэма: устойлівасць і перспектывы развіцця”. Удзел у канферэнцыі дае магчымасць папулярызацыі навуковых ведаў у банкаўска-фінансавай сферы, умацаванне сувязей паміж факультэтам эканомікі і фінансаў і банкаўскім сектарам эканомікі Беларусі, атрымаць замежны вопыт і ўмацаваць супрацоўніцтва сусветных навуковых супольнасцей. З прывітальным словам выступіла прарэктар па вучэбнай рабоце Залатарова Вольга Аляксандраўна, доктар эканамічных навук, дацэнт.
Замежныя калегі прынялі ўдзел у канферэнцыі анлайн, што не перашкодзіла абмену думкамі, канструктыўнай навуковай дыскусіі, нараджэнню новых ідэй і планаў па іх рэалізацыі. Дзякуючы двайному фармату ў канферэнцыі змаглі прыняць удзел больш за 120 чалавек. Пасля заканчэння пленарнага пасяджэння абмеркаванне пастаўленых пытанняў было працягнута ў межах працы 4 секцый: 1. Сучасныя тэндэнцыі развіцця фінансавай і банкаўскай эканомікі. 2. Бухгалтарскі ўлік, аналіз, аўдыт: сучаснасць і перспектывы развіцця. 3. Пытанні лінгвістыкі і методыкі прафесійна арыентаванага навучання замежным мовам пры падрыхтоўцы спецыялістаў эканамічнага і фінансава-банкаўскага профілю. 4. Актуальныя пытанні эканомікі, менеджмента і маркетынга.
Выказваем словы падзякі ўсім удзельнікам канферэнцыі за падтрымку праекта ПалесДУ і за забеспячэнне высокага ўзроўню навукова-практычнай дыскусіі на пляцоўках канферэнцыі!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии