Прадстаўнікі ПалесДУ прынялі ўдзел у Рэспубліканскім форуме куратараў “Мы – куратары!”

​​​​​​​Вінаградава Анастасія Аляксандраўна і  Петрусевіч Таццяна Васільеўна прынялі ўдзел у Рэспубліканскім форуме куратараў “Мы – куратары!”. Для ўдзельнікаў форуму былі арганізаваны інтэнсівы і дыскусіі на розныя тэмы, звязаныя з працай куратара вучэбнай групы. Анастасія Аляксандраўна, асістэнт кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту, куратар вучэбнай групы 21ММТ-1, з праектам “Памятаем, ганарымся, захоўваем…” стала пераможцай у намінацыі “Аб мінулым памяць захаваем”.