27-29 кастрычніка 2022 года студэнцкі педагагічны атрад імя К.К. Ракасоўскага прыняў удзел у ІІІ Рэспубліканскім злёце студэнцкіх педагагічных атрадаў. Байцы атрада правялі незабыўныя і насычаныя тры дні ў санаторна-аздараўленчым комплексе “Зялёны бор”.
Першы дзень злёту пачаўся з ускладання кветак да манумента Перамогі, прымеркаванага да Года гістарычнай памяці.
Далей байцы прадставілі свой атрад на інтэрактыўнай пляцоўцы па дзейнасці студэнцкіх атрадаў. Прынялі ўдзел у панэльнай дыскусіі “Студэнцкія педагагічныя атрады: гісторыя і сучаснасць”, дзе падзяліліся ўражаннямі аб рабоце ў аздараўленчым лагеры “Зарніца”. Затым правялі гульнявую праграму ў цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ранак”.
Другі дзень пачаўся з наведвання Івянецкага дзіцячага дома. У межах конкурсу на званне лепшага важатага Байда Злата правяла з дзецьмі гульнявую праграму. На працягу дня байцы нашага атрада прымалі ўдзел у розных інтэрактывах: майстар-клас “Атрадная свяча”, школа важатых і інш. Вечарам байцоў чакала музычная праграма “Байцоўка-паці”.
У трэці дзень злёту байцы ўдзельнічалі ў працоўнай акцыі на аб’ектах ДМК “Хатынь”. Студэнты нашага ўніверсітэта атрымалі незабыўныя эмоцыі, завялі новых знаёмых і набылі сяброў, абмяняліся вопытам з байцамі іншых атрадаў, цудоўна адпачылі і япер чакаюць лета, каб зноў папрацаваць у аздараўленчых лагерах!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии