З 24 па 29 кастрычніка 2022 года ў Інстытуце бізнесу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся VI Міжнародны моладзевы форум “М.І.Р. – Моладзь. Інтэграцыя. Развіццё”. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт на мерапрыемстве прадстаўляла старшыня Каардынацыйнага студэнцкага савета Вольга Мацука.
На працягу тыдня прадстаўнікі адукацыйных устаноў прымалі актыўны ўдзел у варкшопах, наведвалі экскурсіі, распрацоўвалі групавыя праекты, дзе праяўлялі свае арганізатарскія, кагнітыўныя, аналітычныя, крэатыўныя здольнасці. У межах форуму быў праведзены конкурс па распроцоўцы стратэгіі эфектыўнага супрацоўніцтва студэнцкіх арганізацый. Каманда, у якую ўваходзіла прадстаўнік ПалесДУ Вольга Мацука, была аб’яўлена пераможцай. Удзельнікі каманды былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі ад арганізатараў форуму.
Форум “М.І.Р.” не толькі прыносіць той самы каштоўны вопыт зносін з прадстаўнікамі розных краін, але і дазваляе выйсці студэнцкаму самакіраванню на новы ўзровень развіцця.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии