31 кастрычніка 2022 года пачаў працу асенні стартап-лагер для навучэнцаў 10-11 класаў.
Праект факультэта эканомікі і фінансаў рэалізуецца ўжо трэці раз. Аб папулярнасці стартап-лагера сведчыць той факт, што з кожным годам колькасць удзельнікаў з розных населеных пунктаў Беларусі павялічваецца. Праграма стартап-лагера досыць насычаная і ўключае шэраг семінараў-трэнінгаў па пытаннях працы над стартап-праектамі. Другая палова дня падорыць удзельнікам шмат станоўчых эмоцый і якасных ведаў. Валанцёры пазнаёмяць старшакласнікаў са структурай Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, спартыўнымі аб’ектамі, адметнымі мясцінамі горада Пінска.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии