Міжнародная навуковая канферэнцыя “Этналінгвістыка і традыцыйная культура: дыяхранічны і сінхранічны аспекты міжмоўнага ўзаемадзеяння”

 

Выкладчык кафедры міжкультурных камунікацый Піскун Кацярына Васільеўна прыняла ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Этналінгвістыка і традыцыйная культура: дыяхранічны і сінхранічны аспекты міжмоўнага ўзаемадзеяння”.

Канферэнцыя адбылася 2-3 лістапада ў Мінску, у Нацыянальнай акадэмі навук Беларусі, Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мывы і літаратуры, Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа. Мэтай канферэнцыі стала даследаванне этнамоўнага дыскурсу, лінгвакультурнай інтэрферэнцыі і г.д. 

Піскун Кацярына Васільеўна выступіла з дакладам «Speech Genre of Comments in the Internet Discourse (on the Example of Comments on Youtube Video  Hosting)». Даклад зацікавіў слухачоў і выклікаў дыскусіі па дадзенай тэме. ​​​​​​​